Масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту пачынаецца ў Бярозе
Затрыманне жыхара Бярозы
У Бярозе сёння пачынаецца судовы працэс над мясцовымі жыхарамі, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Судзяць чатырох мясцовых жыхароў: Сяргея Скробата, Аляксандра Малькова, Ігара Шыманчыка і Сяргея Гоўшу. Іх абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Нагадаем, у сакавіку 2024 года сілавікі правялі ў Бярозаўскім раёне некалькі рэйдаў, падчас якіх затрымалі каля дзесяці чалавек. Падставай для затрымання быў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Падчас такога "хапуна" быў затрыманы і Сяргей Скробат — з ім апублікавалі "пакаяльнае відэа". Справу разглядае суддзя Наталля Мінчанка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.