У Бярозе зноў адбыўся хапун за пратэсты 2020 года
Затрыманні ў Бярозе
У Бярозе на Брэстчыне зноў прайшоў хапун, паведамляе праўладны тг-канал.
Сілавікі затрымалі ў райцэнтры яшчэ як мінімум пяць чалавек. На відэароліках затрыманыя мужчыны кажуць, што ўдзельнічаліў пратэстах у 2020 годзе.
Адзін з іх кажа, што працуе дальнабойнікам у Літве, і называе свой заробак. Імёны і сфера дзейнасці іншых невядомыя.
У панядзелак, 4 сакавіка, паведамлялася пра затрыманне ў Бярозе чатырох чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.