Медыкі расказалі пра стан пацярпелых на "Беларуськаліі" гарнякоў
"Беларуськалій" / belaruskali.by
Усе пяцёра пацярпелых працаўнікоў "Беларуськалія" ў стабільным стане, кажуць у Мінздароўі. Ва ўсіх пяцярых дыягнаставаны пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, якія яны атрымалі з-за падзення з вышыні, кажуць у Мінздароўі.
Як расказвала Еўрарадыё, здарэнне здарылася тром, 3 лістапада, у на адным з руднікоў "Беларуськалія". Кабіна ліфта з людзьмі абарвалася і захрасла ў шахце.
"Аднаму з пацыентаў запатрабавалася аперацыя па стабілізацыі паяснічнага аддзела хрыбетніка, якая была выканана ва ўмовах Салігорскай ЦРБ", — кажуць у Мінздароўі.
На дапамогу салігорскім лекарам таксама прыехалі спінальны хірург і траўматолаг-артапед РНПЦ траўматалогіі і артапедыі і траўматолаг Мінскага абласнога шпіталя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.