Менш за 5% дзяржаўных сайтаў расказваюць, як скардзіцца на чыноўнікаў
Пра гэта паведаміў юрыст Аляксей Казлюк. Ён удзельнічаў у даследаванні сайтаў дзяржаўных органаў.
Даследаванне правёў цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.
Аляксей Казлюк: “Дзяржаўныя органы не хочуць распавядаць, як скардзіцца на іх дзеянні. Менш за 1% публікуюць хоць нейкую інфармацыю, што рашэнні чыноўнікаў можна абскардзіць у судовым парадку. І менш за 5% сайтаў гавораць пра тое, што рашэнні чыноўнікаў можна абскардзіць у вышэйшых інстанцыях”.
Спецыялісты цэнтра Lawtrend прааналізавалі 45 інтэрнэт-старонак. Сярод іх сайты міністэрстваў, дзяржаўных інспекцый і цэнтраў. Сайт кіраўніка краіны і сайты судовай сістэмы спецыялісты не аналізавалі.