Метро для ЛГБТК+ і дзесяць дзён бесперапыннай музыкі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль прарасійскія актывісты спрабуюць забараніць творы Васіля Быкава, суддзі ў Тэхасе вяртаюць на паліцы школьных бібліятэк літаратуру са згадкамі "азадкаў і пускання вятроў". Кансерватары(!) перакананыя, што ніхто не можа забараніць кнігу толькі таму, што яна не падабаецца некаторым чыноўнікам.
Пра правы секс-меншасцяў вырашылі нагадаць сенатары Нью-Ёрка. Неўзабаве ў "сталіцы свету" можа з'явіцца станцыя, прысвечаная барацьбе прадстаўнікоў ЛГБТК+.
Якая істота можа пражыць у Ціхім акіяне 15 тысяч гадоў і як дыджэю з Мексікі ўдалося адыграць бесперапынны 10-дзённы сэт, чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Справядлівасць і роўнасць у метро
Станцыю метро Нью-Ёрка могуць перайменаваць у памяць пра Стоўнволскае паўстанне. Прынятае Сенатам рашэнне чакае ўхвалы губернатара.
Азадкі і пусканне вятроў — не падстава кэнсэліць кнігі
Апеляцыйны суд Тэхаса, у якім дамінуюць кансерватары, вярнуў у школьныя бібліятэкі літаратуру, названую чыноўнікамі "парнаграфічным брудам". У рашэнні гаворыцца так: "Тэхас не можа забараняць кнігі толькі праз тое, што некаторым не спадабалася, што ў іх згадваюцца "азадкі і пусканне вятроў".
У гэтым пытанні суддзі салідарныя з амерыканскім паэтам Уолтам Уітменам, які пісаў, што "самая брудная кніга ў свеце — гэта выкрасленая кніга".
Дзесяць дзён бесперапыннай музыкі
59-гадовы італьянскі DJ Faber трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Ён выступаў цягам 10 дзён і чатырох гадзін і абагнаў папярэдняга рэкардсмена (польскага дыджэя Норберта Лока) на 44 гадзіны.
— Падлічана, што толькі адзін з 10 відаў жывёл, якія жывуць тут, быў апісаны навукай, — заявіў эколаг Томас Дальгрэн.
Падчас даследавання раёна акрамя губкі-доўгажыхаркі былі знойдзеныя яшчэ дзве малавывучаныя істоты — марскі агурок і ружовая марская свінка. Яны жывуць на глыбіні ад 3500 да 5500 тысяч метраў і ядуць арганічнае смецце, праз што іх называюць "пыласосамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.