Міліцыя: на Маршы пенсіянераў ужываліся святлошумавыя патроны і слезацечны газ
Мінская міліцыя пацвердзіла, што на Маршы пенсіянераў 12 кастрычніка яе супрацоўнікі ўжыла слезацечны газ і святлошумавыя патроны. У каментары РІА "Новости" прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама патлумачыла ўжыванне спецсродкаў "агрэсіяй пратэстоўцаў".
Як распавядала Еўрарадыё, у панядзелак мінскія пенсіянеры выйшлі на свой марш пратэсту. Каля БНТУ калона пенсіянераў пабачыла, як сілавікі затрымліваюць дактароў 1-й гарадской клінікі, якія выйшлі прывітаць пратэстоўцаў. Пенсіянеры кінуліся на дапамогу медыкам. Міліцыянты выкарысталі супраць пажылых людзей газ і святлошумавыя патроны.
Дарэчы, сёння першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч заявіў, што міліцыя гатовая выкарыстоўваць баявую зброю супраць пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.