Міліцыя: у Мінску ў прадпрымальніка скралі зброю

Міліцыя: у Мінску ў прадпрымальніка скралі зброю

У адным з гандлёвых цэнтраў у Савецкім раёне Мінска з гандлёвага павільёна скралі дзве скрынкі з цацачнай зброяй. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, зламыснік трапіў на камеру відэаназірання, яго знайшлі і затрымалі. 33-гадовы мужчына, які раней ужо меў праблемы з законам, ішоў у прыбіральню гандлёвага цэнтра і заўважыў, што ў павільёне нікога няма. Ён скарыстаўся гэтым, узяў цацкі і сышоў. Пасля на адным з рынкаў прадаў іх за 35 рублёў. Страты ж ацанілі на 170 рублёў.

Якое пакаранне чакае беспрацоўнага, пакуль невядома. Матэрыялы праверкі перадалі ў Следчы камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі