Міліцыя з дапамогай дрона шукала мужчыну, каб яго "афіцыйна папярэдзіць"
Міліцыянеры і тэхналогіі / sb.by
Магілёўская міліцыя правяла рэйд на пляжах каля вадаёмаў і месцах, забароненых для купання. Пры гэтым выкарыстоўваўся дрон.
Як піша sb.by, міліцыянеры атрымалі скаргу — на пляжы распіваў слабаалкагольныя напоі невядомы мужчына. Яго шукалі з дапамогай дрона і знайшлі. Праверылі дакументы. Высветлілася, што раней да адміністрацыйнай адказнасці мужчына не прыцягваўся. Яму пашанцавала — не затрымалі. Толькі вынеслі "афіцыйнае папярэджанне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.