Міліцыя затрымала чатырох арганізатараў масавай бойкі ў Данецку

"Уначы выяўленыя і затрыманыя першыя чацвёра з арганізатараў і завадатараў масавай бойкі пасля мітынгаў у Данецку, якая прывяла да ахвяраў. Ідуць следчыя дзеянні. Зыходзячы з першых матэрыялаў начнога расследавання, гэтыя затрыманні — толькі пачатак. Ліберальная рыторыка ўздзеяння на бандытаў з нажамі намі прымяняцца не будзе — жорсткае персанальнае рэагаванне", — перадае УНІАН словы Авакава.



Нагадаем, 13 сакавіка прарасійскія актывісты зладзілі крывавую бойню на мірным мітынгу за адзінства Украіны. У выніку бойкі загінуў прынамсі адзін чалавек. Неафіцыйна гавораць пра двух ці трох забітых.



Фота — novosti.dn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі