Мінадукацыі незадаволенае працай БРСМ і піянераў — дакумент

Ідэалагічная акцыя ў школе, ілюстрацыйнае фота

Ідэалагічная акцыя ў школе, ілюстрацыйнае фота / vyverskiuypk.by

Міністэрства адукацыі не задаволенае паказчыкамі ў працы праўладных грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя". Пра гэта сведчыць дакумент ведамства за подпісам міністра Андрэя Іванца, які публікуе выданне "Флагшток".

У студзені 2024-га ў Мінадукацыі адбылася калдегія наконт узаемадзеяння ўстаноў адукацыі з БРСМ і піянерскай арганізацыяй. Калегія выявіла шэраг праблем.

Напрыклад, чыноўнікі наракаюць на недастатковую колькасць "ініцыятыў першасных арганізацый БРСМ і БРПА", неналежнае ўзаемадзеянне БРСМ з дырэктарамі школ ды іншых навучальных устаноў. Чыноўнікі заяўляюць пра "фактычную размытасць ролі і функцыяналу" БРСМ у працы з моладдзю і "шаблоннасць у правядзенні мерапрыемстваў без уліку патрэбаў і інтарэсаў моладзі".

Таксама ў Мінадукацыі заяўляюць аб прымусовым уключэнні школьнікаў у БРСМ і піянеры, называючы гэта "выпадкамі адміністрацыйнага ціску на моладзь". Чыноўнікі заяўляюць, што ў шэрагу структур БРСМ "не выбудаваная сістэмная агітацыйна-тлумачальная праца", каб маладыя людзі добраахвотна ўступалі ў БРСМ.

Калегія Мінадукацыі вырашыла правесці сацыялагічнае даследаванне па дзейнасці БРПА і БРСМ ва ўстановах адукацыі да чэрвеня 2024 года. А ўжо да красавіка трэба будзе правесці выбарачны аналіз дзейнасці пярвічак абедзвюх арганізацый і зладзіць навучальныя семінары для іх сакратароў.

Таксама ад сакавіка 2024 года органам мясцовых уладаў загадана не ацэньваць выхаваўчую работу ва ўстановах адукацыі па колькасці чальцоў у БРПА і БРСМ.

Акрамя таго ў Мінадукацыі паскардзіліся на прыватныя навучальныя ўстановы — МІКП (Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва) і ІПД (Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці). Там, маўляў, няма "належных ўмоваў для развіцця праўладных грамадскіх аб'яднанняў".

Мінадукацыі незадаволенае працай БРСМ і піянераў — дакумент
Фрагмент дакумента з Мінадукацыі / "Флагшток"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі