Мінадукацыі забараніла ІП адчыняць аздараўленчыя дзіцячыя летнікі

Дзеці, ілюстрацыйнае фота

Дзеці, ілюстрацыйнае фота / freepik.com

Індывідуальныя прадпрымальнікі не дазволена займацца аздараўленнем дзяцей і запускаць праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні. Пра гэта выданню Office Life паведамілі ў Міністэрства адукацыі.

Пры гэтым у ведамстве дапускаюць, што выхаваўча-аздараўленчая ўстанова можа быць як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.

Але абавязковай умовай працы аздараўленчага летніка называюць наяўнасць праграмы выхавання для дзяцей з патрэбай у аздараўленні, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі, умоваў для пражывання і харчавання, а таксама тэрыторыі, прыдатнай для аздараўлення і адпачынку.

Варта зазначыць, што прапаноўваць выхаваўчыя праграмы могуць толькі спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы, установы сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (акрамя дашкольных), цэнтры, дзіцячы тэхнапарк ды іншыя арганізацыі, у якіх ёсць права выхавання дзяцей з патрэбай у аздараўленні.

Раней з'явіліся неафіцыйныя звесткі, што прыватнікам забараняюць ствараць дзіцячыя летнікі. Потым чыноўнікі заявілі, што прыватныя дзіцячыя летнікі будуць правяраць больш пільна, чым дзяржаўныя. А ўрэшце Генпракуратура прапанавала стварыць рэестр тых, хто мае права арганізоўваць дзіцячы летні адпачынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі