Мінчук дасылаў былой жонцы парнаграфічныя фота, каб звярнуць увагу на сябе

Мінчук дасылаў былой жонцы парнаграфічныя фота, каб звярнуць увагу на сябе

Мінчанка звярнулася ў міліцыю і паведаміла, што яе былы муж дасылае ёй праз месенджар парнаграфічныя матэрыялы, піша прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцэйская праверка выявіла, што мужчына сапраўды дасылаў былой жонцы фатаграфіі інтымнага характару.

38-гадовы мінчук патлумачыў міліцыянтам, што з былой жонкай у яго непрыязныя адносіны. Інтымныя фота ён дасылаў ёй, каб прыцягнуць увагу.

Фатаздымкі з тэлефона мужчыны былі накіраваныя на экспертызу, каб высветліць, ці з'яўляюцца яны парнаграфічнымі. Экспертыза пацвердзіла парнаграфічны характар матэрыялаў.

За выраб і распаўсюд матэрыялаў парнаграфічнага характару мінчуку можа пагражаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі