Мінчук раззлаваўся і шуфлем для чысткі снегу пашкодзіў шэсць аўто
Нецвярозы мянчук пашкодзіў шуфлем для чысткі снегу шэсць аўто / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пракуратура вырашыла пакінуць пад вартай 39-ці гадовага мінчука, які шуфлем для чысткі снегу пашкодзіў шэсць машын.
Інцыдэнт адбыўся 21 студзеня.
Паводле матэрыялаў справы, у той дзень "нецвярозы мянчук адабраў шуфель у мужчыны, які ачышчаў вуліцу ад снегу, і пашкодзіў ім шэсць аўтамабіляў", распавялі ў пракуратуры. Пры гэтым ён нецэнзурна лаяўся.
Затрыманы стаў фігурантам крымінальнай справы аб хуліганстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.