Міністр замежных спраў Польшчы абмеркаваў сітуацыю з Пачобутам у Дзярждэпе ЗША

Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі / pap.pl

Міністр замежных спраў Польшчы абмеркаваў у Дзярждэпе ЗША вызваленне журналіста Анджэя Пачобута, які адбывае тэрмін зняволення ў Беларусі. Паводле Радаслава Сікорскага, перамовы "вельмі важныя ў кантэксце змешчаных у турму дзеячаў беларускай апазіцыі".

Сустрэча Сікорскага са спецыяльным прадстаўніком Джо Байдэна ў справах закладнікаў прайшла ў межах візіту кіраўніка польскага МЗС у ЗША. Перад тым ён кансультваўся ў справе палітвязняў са Святланай Ціханоўскай.

29 жніўня Сікорскі паведаміў, што для вызвалення асуджанага ў Беларусі па палітычных матывах журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута Польшча "спрабуе розныя ідэі". Праўладная прапаганда ў адказ прапанавала яму асабіста прыехаць і забраць Пачобута з турмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі