Мінская абласная ДАІ пачынае “паляванне” на нецвярозых аўтамабілістаў

Мінская абласная ДАІ пачынае “паляванне” на нецвярозых аўтамабілістаў

Мінская абласная ДАІ распачынае акцыю па выяўленні фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. Прафілактычная акцыя “Цвярозы кіроўца” пройдзе з 21 па 25 ліпеня.

У гэтыя дні спецыяльныя рэйдавыя групы будуць несці дзяжурствы каля аб’ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных установаў, месцаў масавага адпачынку, а таксама каля “патэнцыйны небяспечных населеных пунктаў” і ўчасткаў аўтамабільных дарог.  Сумесна з медыцынскімі работнікамі тэрытарыяльных установаў аховы здароўя будзе актывізаваная праца мабільных наркалагічных пунктаў.

Таксама ДАІ Міншчыны заклікае грамадзян паведамляць пра нецвярозых кіроўцаў.

З пачатку года ў рэгіёне адбылося 403 ДТЗ, у выніку якіх загінула 60 чалавек і 454 атрымалі пашкоджанні. Па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена 27 аварыяў, у якіх загінулі 5 чалавек і восем былі траўмаваныя.

Усяго інспектары ДАІ затрымалі за шэсць месяцаў гэтага года 2692 п’яных кіроўцаў, 139 з іх папаліся на гэтым парушэнні паўторна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі