Мінсктранс: Новая форма кантралёраў — для эфекту раптоўнасці
У мінскім транспарце з'явіліся буклеты з узорамі новай формы кантралёраў. Яна менш прыкметная.
У кантралёраў, якія працуюць у грамадскім транспарце Мінска, будзе новая форма. Ужо з'явіліся буклеты з яе ўзорамі. Яна менш прыкметная.
Такую форму ўвялі, каб “зайцы” не адчувалі сябе прывольна. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Мінсктрансе.
Супрацоўнік Мінсктрансу: “Каб была раптоўнасць пры праверцы, каб "зайцы" не адчувалі сябе прывольна, а ведалі, што давядзецца заплаціць за праезд”.
Раней мінскія кантралёры насілі жылет з салатавымі святлоадбівальнымі палосамі. Новая форма — цёмна-сіняя, без палосаў і без надпісу "Мінсктранс".
Фота: tut.by, bymedia.net.