Мінздароўя: мужчына, які гарэў на плошчы Незалежнасці, — у непрытомным стане

Мінздароўя: мужчына, які гарэў на плошчы Незалежнасці, — у непрытомным стане

Мужчына, пацярпелы на плошчы Незалежнасці, знаходзіцца ў непрытомным стане, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. 

З месца здарэння мужчынузабралі супрацоўнікі хуткай дапамогі. Пры першасным аглядзе ў яго дыягнаставалі больш за 50% апёкаў цела. Пацярпелага даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Як распавядала Еўрарадыё, у Мінску на плошчы Незалежнасці каля Дома ўрада сёння гарэў чалавек. Агонь на ім збілі ахоўнікі Дома ўрада. 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта 35-гадовы мужчына, які ўчыніў самападпал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі