Мінздароўя завяршыла праверку па заражэнні дзіцяці ВІЧ у Пінску
Міністэрства аховы здароўя завяршыла праверку па заражэнні дзіцяці ВІЧ у Пінску. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт. Пра такую заяву міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка паведамляе БЕЛТА.
Раней паведамлялася, што ў Следчы камітэт звярнулася 35-гадовая пінчанка. Яна заявіла, што яе 11-месячную дачку падчас лячэння ў лякарні заразілі вірусам імунадэфіцыту чалавека.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.