Міраслава Лазоўскага пераводзяць з СІЗА КДБ у СІЗА на Валадарскага

Міраслава Лазоўскага пераводзяць з СІЗА КДБ у СІЗА на Валадарскага

Міраслава Лазоўскага пераводзяць з СІЗА КДБ у СІЗА МУС на Валадарскага. Пра гэта ў Facebook напісала Ніна Шыдлоўская, прадстаўніца сем’яў затрыманых па “справе патрыётаў”. Лазоўскі ў 1990-я быў адным з стваральнікаў “Белага легіёну”, беларускай патрыятычнай арганізацыі, якая з пачатку 2000-х не існуе. У апошнія гады ён працаваў памочнікам дырэктара выдавецтва “Кнігазбор”. Міраслава Лазоўскага затрымалі 21 сакавіка. За кратамі на сённяшні дзень знаходзіцца 14 чалавек-фігурантаў “справы патрыётаў”. У іх адносінах распачалі крымінальныя справы па факце падрыхтоўкі “масавых беспарадкаў” і “стварэння незаконнага ўзброенага фармавання”.

У сярэдзіне чэрвеня стала вядома, што “справу патрыётаў” з КДБ перадалі ў Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі