Мітрапаліт Веніямін мае дачыненне да крымінальнай справы супраць школьніц

Мітрапаліт Веніямін / t.me/BelExarchate/
Мітрапаліт Веніямін / t.me/BelExarchate/

Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін мае дачыненне да распачацця крымінальнай справы супраць дзвюх мінскіх школьніц. Як піша "Хрысціянская візія", ён асабіста патрабаваў перадаць відэазапіс царкоўных камер назірання з іх учынкам следчым. 

1 лютага Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне дзяўчынак-падлеткаў, якія ўвечары 28 студзеня каля Свята-Духавага кафедральнага сабора падпалілі невялікі папяровы абраз Божай Маці. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "злоснае хуліганства". Школьніцам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым пра мэту іх акцыі СК не паведамляў.

Каманда "Хрысціянскай візіі" "абураная непрапарцыйнасцю прынятых мер з боку вышэйшага духавенства БПЦ у дачыненні да 15-гадовых дзяўчат". Яна лічыць, што "дурное свавольства падлеткаў, памножанае на запалёную "праведнасць" дае ў выніку паламаныя лёсы дзяцей і гора ў сем'ях".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі