Мітынгоўцы ў Кіеве пайшлі да будынку Кабінету міністраў

Адтуль маніфестанты па вуліцы Грушэўскага рушылі ў бок Кабміну, перадае korrespondent.net.



Наперадзе калоны едзе пазадарожнік, на якім зверху ўсталяваная міні-сцэна. На ёй выступаюць актывісты апазіцыі. Падыход да цэнтральнага ўваходу будынку Кабінету міністраў перакрыты міліцэйскім кардонам.


Апазіцыя абвясціла аб пачатку пікетавання ўсяго ўрадавага кварталу. Першы намеснік лідара партыі “Бацькіўшчына” Аляксандр Турчынаў заклікаў мітынгоўцаў паставіць намёты ля ўрадавых будынкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі