МНС: пад Віцебскам з рэек сышлі 16 цыстэрнаў, цягнікі ідуць у аб'езд (фота)
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла падрабязнасці аварыі на чыгунцы пад Віцебскам. Як распавядала Еўрарадыё, там з рэек сышлі некалькі цыстэрнаў, рух цягнікоў прыпынены.
Каля вёскі Замасточча на чыгуначным участку Віцебск-Орша з рэек сышлі 16 цыстэрнаў грузавога цягніка. Да месца здарэння неадкладна былі накіраваныя падраздзяленні МНС.
Паводле інфармацыі ратавальнікаў, уцечка прапану з цыстэрнаў не выяўленая. Пацярпелых таксама няма.
На месцы аварыі пачаліся аднаўленчыя работы.