Моцныя дажджы і навальніцы працягнуцца ў Беларусі і ў чацвер

У чацвер, 29 траўня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы, у цэнтральным рэгіёне і на ўсходзе — дажджы моцныя, навальніцы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер будзе паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 6 градусаў вышэй за нуль на захадзе Беларусі да 17 цяпла на ўсходзе, у дзённыя гадзіны — 12-18 градусаў, на ўсходзе нашай краіны — 19-22 цяпла, паведамляе БЕЛТА.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі