Мост з расколінай над Прыпяццю рыхтуюць да выбуху (фота)

Мост з расколінай над Прыпяццю рыхтуюць да выбуху (фота)

Мост праз Прыпяць паміж Туравам і Жыткавічамі. у якім выявілі расколіну, падрыхтавалі да выбуху, паведамляе БЕЛТА. Выбух прызначаны на 25 траўня.

Прыпяць накіравалі ў іншае рэчышча, пад мостам насыпалі спецыяльную пляцоўку для абломкаў падарванай бэлькі.

Цяпер будаўнічую тэхніку адводзяць у бяспечнае месца, а супрацоўнікі МНС пачалі закладаць выбухоўку па ўсёй даўжыні расколатай бэлькі. 

Нагадаем, што расколіну ў мосце заўважылі ў снежні 2017 года. Пасля гэтага яго закрылі для аўтатранспарту, а потым і для пешаходаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі