Mumford&Sons прапанавалі сінгл з новага альбома (слухаць)
Мяркуючы па ім, ад"Wilder Mind" можна чакаць плаўнага пераходу ад фолку да больш электроннага гучання.
Брытанцы Mumford & Sons прадставілі новую песню з будучага альбома "Wilder Mind". Афіцыйна рэліз сінгла "Believe" запланаваны на 27 красавіка.
"Wilder Mind" — трэці студыйны альбом Mumford & Sons. Мяркуючы па сінгле, ад кружэлкі можна чакаць плаўнага пераходу ад фолку да больш электроннага гучання.
Нядаўна брытанскія музыкі-канспіратары адыгралі камерны канцэрт для самых адданых фанатаў у Лондане ў маленькім пабе, дзе прадставілі новы альбом. На ўваходзе ўсе прыхільнікі правяраліся на наяўнасць запісваючых прылад, а іх тэлефоны, вядома ж, адабралі — гурт вельмі баіцца, што нехта можа зліць запісы ў сетку. Мяркуючы па сэт-лісце, у новы альбом Mumford & Sons ўвойдуць 11 трэкаў. Вяртанне калектыву ў гэтым годзе адзначыцца яшчэ і чаргой буйных канцэртаў: каманда стане хэдлайнерам фестываляў у Рэдзінгу і Лідсе.
Дыск "Wilder Mind" выйдзе 4 траўня.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.telegraph.co.uk