Мужчыну, які любіць памідоры са смятанай, прысудзілі 15 сутак арышту
65-гадоваму інжынеру Анатолю Шалковічу прысудзілі 15 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
У МУС заявілі, што ён наладзіў у падвале дома выраб "пратэснай сімволікі", а зробленыя сцягі закідваў на дрэвы. Па якім артыкуле яго судзілі, праваабаронцам невядома.
Шалковіча затрымалі яшчэ 11 лістапада, а 17 лістапада прэс-служба МУС апублікавала "пакаяльнае відэа", пасля чаго мужчына стаў вельмі папулярным. На міліцэйскую камеру мужчына тлумачыць, што вельмі любіць спалучэнне белага з чырвоным. Як пырклад ён згадвае памідоры са смятанай — "таксама белае з чырвоным".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.