"Мы не можам даціраваць Беларусь" — што чакае інтэграцыю?
Падчас прэс-канферэнцыі 19 снежня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што даціраваць Беларусь праз зніжэнне кошту на газ Масква не гатовая. Маўляў, калі для Беларусі газ будзе па "смаленскім" кошце, то гэта азначае, што Расіі фактычна будзе даціраваць усю беларускую эканоміку. Гэта магчыма, але толькі ў выпадку "завяршэння саюзнага будаўніцтва", "стварэння наднацыянальных органаў", увядзення адзінай валюты і гэтак далей.
Чаму тэма ўжо, здавалася, памерлай Саюзнай дзяржавы ўвогуле так нечакана ўзнікла? Ці звязаныя цэны на расійскія энерганосьбіты для Беларусі з інтэграцыйнымі працэсамі? Ці можна расійскія крэдыты называць "датацыяй"? Ці атрымаецца ў Мінска гэтым разам адбіцца ад шлюбных закідаў Крамля?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Сяргей Чалы.