МЗС Аўстрыі адрэагавала на затрыманне прэс-сакратара кампаніі А1

МЗС Аўстрыі адрэагавала на затрыманне прэс-сакратара кампаніі А1

Скандал з затрыманнем прэс-сакратара кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева менш як за суткі падняўся на ўзровень аўстрыйскіх уладаў. 

"Мы асуджаем зневажальныя дзеянні беларускіх уладаў. Асноўныя правы і свабоды ўсіх людзей павінны быць абароненыя заўсёды", — так у МЗС Аўстрыі адрэагавалі на затрыманне і на публікацыю беларускімі сілавікамі "пакаяннага відэа", на якім Брэдзелева прымусілі прызнацца, што ён жыве з мужчынам.

Таксама на ТГ-канале, які злівае інфу ад беларускіх сілавікоў, апублікаваныя некалькі асабістых фота са смартфона супрацоўніка А1.

"Мы інтэнсіўна працуем па дыпламатычных каналах і ў шчыльным супрацоўніцтве з аўстрыйскай кампаніяй, каб аказаць падтрымку", — дадаюць  у аўстрыйскім МЗС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі