МЗС Беларусі выказалася пра крымскі рэферэндум

Міністэрства замежных спраў адзначае, што Беларусь, Расія і Украіна з'яўляюцца братнімі дзяржавамі, звязанымі повязямі агульнай шматвяковай гісторыі. А на супярэчнасцях, якія ўзнікалі паміж гэтымі дзяржавамі, маўляў, неаднаразова спрабавалі гуляць знешнія сілы.


 
"Цяпер асабліва глыбокую заклапочанасць у нас выклікаюць спробы палітыкаў, насамрэч далёкіх ад падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне, вырашаць, што добра, а што дрэнна для нашых славянскіх народаў. З улікам сённяшніх рэалій Рэспубліка Беларусь выступае супраць аднабокага, небесстаронняга тлумачэння прынцыпаў міжнароднага права, каб дагадзіць геапалітычным інтарэсам, спробаў заяўляць пра ўнікальнасць адных міжнародных сітуацый і тэрыторый ды ігнараваць іншыя.


 
Тэарэтызаваць на гэтую тэму сёння — значыць, заганяць праблему ў тупік. Беларусь прыкладзе ўсе магчымыя намаганні для таго, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расіяй да братніх і добрасуседскіх, дапамагчы знайсці варыянты ўрэгулявання ўсіх наяўных супярэчнасцяў і не дапускаць сілавога супрацьстаяння", — гаворыцца ў дакуменце.




Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі