МЗС дапаможа сваякам загінулага беларуса пасля пацверджання факту гібелі

"Консульскія супрацоўнікі гатовыя аказаць усю неабходную дапамогу і зрабіць адпаведныя консульскія дзеянні", — перадае interfax.by словы намесніцы начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыі Ваньшынай.



Яна падкрэсліла, што на цяперашні час МЗС яшчэ не атрымаў ад украінскага боку афіцыйнага пацверджання гібелі ў Кіеве грамадзяніна Беларусі.



Раней паведамлялася, што МУС Украіны пацвердзіў факт гібелі ў Кіеве 25-гадовага грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага. Па звестках украінскіх праваахоўнікаў, смерць Жызнеўскага наступіла ад скразнога агнястрэльнага ранення грудной клеткі з пашкоджаннем аорты ў раёне сэрца.



У інтэрв'ю беларускім СМІ маці загінулага Ніна Жызнеўская паведаміла, што адчувае цяжкасці з дастаўкай цела сына ў Беларусь. Яна кажа, што цела Жызнеўскага знайшлі без дакументаў, таму праваахоўныя органы Украіны не дазваляюць перавезці яго на радзіму.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі