МЗС: Інфармацыі аб загінулых ці параненых у Сірыі беларусах няма

МЗС: Інфармацыі аб загінулых ці параненых у Сірыі беларусах няма

21 лютага МЗС Беларусі заявіў, што інфармацыі аб загінулых ці параненых падчас баёў у Сірыі беларусах няма. Тым не менш беларускае знешнепалітычнае ведамства і амбасада нашай краіны ў Дамаску ўважліва адсочваюць сітуацыю, інфармуе БЕЛТА.

Напярэдадні МЗС Расіі заявіў, што падчас нядаўніх баёў у Сірыі загінулі некалькі дзясяткаў грамадзян Расіі і краін СНД, дзясяткі былі паранены. Але гэта не вайскоўцы, а людзі, якія паехалі туды “па сваёй волі і з рознымі мэтамі”. Як вядома, 7 лютага міжнародная кааліцыя нанесла авіяўдар па падраздзяленнях, якія наступалі на пазіцыі “Сірыйскіх дэмакратычных сіл”. Заходнія СМІ паведамілі пра сотні загінулых расійскіх наймітаў, якія мелі дачыненне да прыватнай вайсковай кампаніі “Вагнер”. Аднак поўнай інфармацыі пра тое здарэнне няма дагэтуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі