На 15 сутак арыштавалі былога галоўрэда газеты "Борисовские новости"
Анатоля Букаса, былога галоўнага рэдактара газеты "Борисовские новости", асудзілі на 15 сутак, перадае БАЖ,
Суд над ім адбыўся 10 жніўня ў памяшканні Барысаўскага РАУС. На разгляд справы не дапусцілі нават жонку журналіста.
Як распавядала Еўрарадыё, Букаса разам з жонкай затрымалі 8 жніўня. Сілавікі выцягнулі іх з машыны на аўтастаянцы. Дома ў Букасаў прайшоў ператрус.
Жонку Антоля вызвалілі ў той жв дзень, а яго пакінулі за кратамі да суда.
Падчас затрымання сілавікі вінавацілі журналіста ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таму мяркуецца, што яго судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.