На аднаўленне касцёла ў Будславе сабралі 279 тысяч рублёў
Касцёл Будславе
На аднаўленне касцёла ў Будславе сабралі 279 тысяч рублёў. Пра гэта парталу TUT.by распавяла намеснік дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Вольга Лабуць. 100 тысяч ахвяравалі кампаніі Аляксандра Машэнскага — "Санта Брэмар" і "Савушкін прадукт", а астатнія сродкі — фізічныя асобы.
Ксёндз Дзмітрый Дубавік растлумачыў, што пакуль невядома, колькі грошай спатрэбіцца на аднаўленне.
Збор сродкаў быў пачаты ў дзень пажару, 11 траўня. Учора яго пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што беларусы нічога не змогуць зрабіць без дзяржавы і не збяруць грошы. Хоць збор сродкаў быў ініцыяваны супольнасцю і царквой, Лукашэнка прыпісаў яго апазіцыі і заявіў, што "гэтыя неверагодныя ні чарта не збяруць, проста забяруць у людзей грошы і падзеляць ў Польшчы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.