На Андрэя Кузнечыка з Радыё "Свабода" пачалі крымінальную справу
На фрылансера Радыё "Свабода" Андрэя Кузнечыка пачалі крымінальную справу. Пра гэта расказалі ягоныя сваякі.
Ім не сказалі, па якім артыкуле на Кузнечыка пачалі крымінальную справу. Аднак сказалі, што яго перавядуць з Акрэсціна ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.
Кузнечыка затрымалі 25 лістапада. Яго двойчы асудзілі па 10 сутак. Пасля адбыцця другога прысуду ён не выйшаў на волю — блізкія і адвакат тыдзень не мелі пра яго ніякіх звестак.
Адзін з яго сукамернікаў пасля вызвалення сказаў, што Кузнечыку маглі пагражаць сям'ёй, выбіваючы з яго доступ да ТГ-канала "Свабоды".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.