На Бярозаўшчыне пахавалі паэтку Ніну Мацяш (фота)
Памерла Ніна Мацяш. З роднай хаты ў Белаазёрску перабралася на вясковы пагост. З аднаго боку Бярозаўская ГРЭС, далей вёскі: Нівы і Ніўкі. “Мясцовая адміністрацыя паставілася вельмі сардэчна і шчыра. Над труной паставілі ганаровую варту”, – распавёў карэспандэнт “Еўрарадыё”.
У варце стаялі і пісьменнікі. Са спадарыняй Нінай людзі маглі развітацца ў вялікай залі гарадскога Дома культуры, потым паэтку павезлі на адпяванне ў храм. Праводзілі яе, нягледзечы на золь і слату, тысячы людзей з усёй краіны. Між іншых былі Іна Кулей, Міхась Скобла, Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч, Уладзімір Някляеў.
- Чаму Вы прыйшлі? – спытаў карэспандэнт “Еўрарадыё” ў жанчыны з сынком за руку і з бабуляй.
– Бо пыша красыво, – адказала жанчына.
- Ніна Мацяш – гэта схаваны мацярык нашай літаратуры. Яна ніколі не імкнулася быць большай, чым ёсць, а была вялікай і важнай. Пераклала найважнейшыя тэксты з францускай, у тым ліку “Маленькага прынца Экзюперы”. Яе усюды ведалі і сардэчна любілі, яе вершы чыталі простыя і ня вельмі простыя людзі. Я сам вельмі любіў спадарыню Ніну, -- патлумачыў сваю прысутнасьць пажылы спадар з кветкамі, які прадставіўся “аматарам пекнага слова з Пінска”.
- Ніна памерла на сэрца. Апошнім часам яна казала, што вельмі стамілася і прадчувае сваю смерць, – распавёў карэспандэнту “Еўрарадыё” Ўладзімір Някляеў.
Сёлета Ніну Мацяш чарговы раз абралі старшынёй Брэсцкага аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Ёй было 65 год.
***
Ніна Мацяш нарадзілася ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Паварот на лета» (1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і інш. Перакладала з нямецкай, французскай, польскай моваў.