На Гомельскім хімзаводзе абверглі чуткі пра выкід аміяку
На Гомельскім хімзаводзе абверглі чуткі пра выкід аміяку. Паведамленні пра тое, што на прадпрыемстве здарыўся выкід аміяку і воблака пайшло на мікрараён Любенскі, з'явілася ў сацсетках днём 16 снежня. Як паведамілі БелаПАН у адміністрацыі хімзавода, сітуацыя не з'яўляецца аварыйнай і не ўяўляе пагрозы насельніцтву.
"Адбылося штатнае параванне, пры пераліванні аміяку з адной тэхналагічнай ёмістасці ў іншую спрацаваў выпускны клапан. Аднак ніякай небяспекі гэта не ўяўляе, завод працуе ў штатным рэжыме", — распавялі на прадпрыемстве. Каментар дырэктара завода гл. тут.
Прэс-служба МНС Гомельскай вобласці інфармуе, што пасля атрымання ад грамадзян паведамленняў ратавальнікі выязджалі для праверкі на прадпрыемства. Яны правялі хімічную разведку пры дапамозе газааналізатараў, аднак перавышэння гранічна дапушчальных канцэнтрацый пароў аміяку ў паветры не было зафіксавана. Адзначаецца, што пацярпелых няма, усё абсталяванне хімічнага завода працуе ў штатным рэжыме.