На "Гродна Азоце" "па тэхналагічных прычынах" спыніў працу адзін з цэхаў
"Гродна Азот" / t.me/azot_official/
На "Гродна Азоце" "па тэхналагічных прычынах" спыніў працу адзін з цэхаў — карбамід-3. Здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны раніцы 24 лютага. На прадпрыемстве кажуць, што прычынай стала "няспраўнасць датчыка ў сістэме кантролю абароны электрарухавіка кацельні ўстаноўкі". Сцвярджаецца, што яе аператыўна выправілі і ўжо ідуць аперацыі па запуску цэха. Чакаецца, што ён адновіць працу на працягу сутак.
У паведамленні "Гродна Азота" падкрэсліваецца, што "пагрозы гораду, жыхарам і экалогіі няма".
Папярэднія здарэнні на "Гродна Азоце" былі восенню мінулага года. 21 кастрычніка спыняў працу той самы карбамід-3. Гэта тлумачылі "аптымізацыяй балансу вытворчага працэсу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.