На Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымалі Казлова і Рымашэўскага (фота)

На Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымалі Казлова і Рымашэўскага (фота)

Увечары 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымалі старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова і сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Віталя Рымашэўскага. Яны збіраліся прайсці ў бок вуліцы Валадарскага, дзе планавалі ўскласці кветкі да будынка, у якім была абвешчана незалежнасць БНР. Аднак іх затрымалі амапаўцы і людзі ў цывільным ды пасадзілі ў мікрааўтобус.

У раёне Кастрычніцкай плошчы затрыманні працягваюцца. На выхадзе з метро "Кастрычніцкая" затрымалі мужчыну, у якога быў шалік з "Пагоняй". Схапілі і двух чалавек на плошчы, якія падыйшлі да журналістаў.

25 сакавіка — Дзень Волі, 101-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 25.03:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі