На Лепельскім возеры выратавалі дваіх рыбакоў, адзін з іх памёр у бальніцы
На Лепельскім возеры выратавалі дваіх рыбакоў, якія танулі ў палонцы ў 400 метрах ад берагу. Здарэнне адбылося каля вёскі Стары Лепель пасля 22-й гадзіны ў нядзелю, 27 сакавіка. У МНС паступіла паведамленне пра тое, што на возеры тонуць людзі. На месца тэрмінова выехалі ратавальнікі, яны даставілі пацярпелых на бераг. Імі аказаліся мясцовыя жыхары, інфармуе прэс-служба МНС.
Як стала вядома, мужчын ратавальнікі перадалі медыкам. Адзін з іх памёр у рэанімацыі бальніцы, яму было 42 гады.