На Львоўшчыне ствараюць Народную гвардыю на швейцарскі ўзор (фота)
Пакуль у іншых рэгіёнах Украіны арганізуюць Нацыянальную гвардыю, як структуру МУС, у заходніх рэгіёнах збіраюць свае "гвардзейскія" батальёны.
Як паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода, "Народную гвардыю" фармуюць з добраахвотнікаў на Львоўшчыне. У яе ўступаюць пераважна былыя вайскоўцы, якія паводле ўзросту, стану здароўя не падлягаюць прызыву ў шэрагі Узброеных сілаў. Ініцыятарамі стварэння новага фармавання сталі былыя афіцэры. Большасьць апытаных мужчын кажуць, што ўмеюць страляць.
Народную гвардыю збіраюцца фармаваць, акрамя Львоўшчыны, на Цярнопальшчыне і Івана-Франкоўшчыне. Добраахвотнікі не паедуць у Крым або ўсходнія рэгіёны, а будуць гатовыя да мабілізацыі ў выпадку небяспекі ў Галічыне. Кожны аддзел Народнай гвардыі дыслакуецца ў сваім населеным пункце і фармуецца з мясцовых жыхароў.
Народная гвардыя будзе ахоўваць аб’екты камунікацый на тэрыторыі вобласці, узаемадзейнічаць з памежнымі службамі, у прыватнасці ўзмоцніць ахову дзяржаўнай мяжы, у выпадку патрэбы возьме ўдзел у баявых дзеяннях.
Гвардыю ствараюць на прыклад швэйцарскай арміі, дзе грамадзяне маюць зброю дома і гатовыя да імгненнай мабілізацыі, каб абараніць сваю радзіму.
У той жа час Міністэрства ўнутраных спраў аб’явіла набор добраахвотнікаў на службу ў Нацыянальную гвардыю. Гэтае ваеннае фарміраваньне з праваахоўнымі функцыямі ўваходзіць у падпарадкаванне МУС, і будзе забяспечваць абарону дзяржаўнай мяжы, дзяржаўную бяспеку, дбаць аб спыненні тэрарыстычнай дзейнасці.
Фота — radiosvoboda.org