На мадэрнізацыю райвыканкама ў Мёрах выдаткуюць 350 тысяч рублёў

Райвыканкам у Мёрах

Райвыканкам у Мёрах / viciebsk.cc

Чыноўнікі Мёрскага райвыканкама вырашылі правесці мадэрнізацыю будынка. Займацца работамі будзе ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Браслаўскага раёна, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Пры мадэрнізацыі будынка мяркуецца сярод іншага перапланаваць прыбіральні, зрабіць падвесныя столі, на ўваходзе ў будынак зрабіць тамбур, цокаль галоўнага фасада, ганак і пандус абліцаваць керамагранітам.

Таксама прадугледжана добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

На мадэрнізацыю будынка плануецца вылучыць больш за 355 тысяч рублёў з раённага бюждэту. Работы павінны быць завершаныя да 18 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі