На Маршы мудрасці ў Мінску затрымалі каля 80 чалавек
На Маршы мудрасці ў Мінску 14 снежня затрымалі каля 80 чалавек. Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміла затрыманая лідарка арганізацыі пенсіянераў "Наша пакаленне" Таццяна Зялко праз свайго знаёмага.
Паводле звестак ТГ-канала "Спісы Акрэсціна", 40 чалавек прывезлі ў Ленінскае РУУС і 35-40 чалавек — у Кастрыніцкае РУУС.
"Цяпер затрыманыя на Маршы мудрасці пенсіянэры знаходзяцца ў нейкім падвале, чакаюць надгляду і афармлення", — перадае "Свабода".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.