На Майдане правядуць новае Народнае веча

Сярод патрабаванняў, якія напярэдадні агучылі ўдзельнікі пратэстаў у Кіеве, — пакаранне вінаватых у збіцці маніфестантаў 30 лістапада і 1 снежня, адстаўка ўраду Мікалая Азарава і датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, крымінальная справа супраць міністра ўнутраных справаў Віталя Захарчанкі і вызваленне ўсіх палітвязняў, інфармуе УНІАН.



Нагадаем, 1 снежня ўжо адбылося народнае веча ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. Паводле розных ацэнак, у ім прыняло ўдзел ад 500 тысяч да 1,5 мільёна чалавек. У той дзень на вуліцы Банковай адбыліся сутыкненні паміж актывістамі і “Беркутам”, выкліканае правакатарамі. У часе сутыкненняў сілавікі прымянілі шумавыя гранат і слезацечны газ. Пасля такіх падзеяў праваахоўнікі затрымалі 9 чалавек, у дачыненні якіх суд абраў меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі