На мяжы Беларусі з краінамі ЕС працягваюцца допыты і затрыманні

Беларусь за калючым дротам

Беларусь за калючым дротам / delfi.lt

На мяжы Беларусі з краінамі ЕС працягваюцца допыты і затрыманні. Праваабаронцам вядома пра некалькі такіх выпадкаў, якія адбыліся напрыканцы красавіка. Людзей затрымлівалі на беларуска-польскай мяжы, іх адпраўлялі за краты, а пасля судзілі.

Беларускімі памежнікамі працягваюцца і дбайныя праверкі ўсіх украінцаў, якія перасякаюць мяжу. Відавочцы распавядаюць, што калі грамадзян Украіны ў аўтобусе некалькі, праверкі могуць займаць больш за 6 гадзін. Некаторых украінцаў, якія кажуць, што едуць у РФ, наўпрост на мяжы прымушаюць набыць квіток на самалёт з Мінска.

Праваабаронцы "Вясны" падлічылі, што ў 2023 годзе пасля праверак на мяжы былі затрыманыя не менш за 207 чалавек. Сярод іх былі не толькі беларусы, але і грамадзяне Украіны, Літвы і Расіі. Амаль усім ім прысудзілі адміністрацыйны арышт і штрафы за рэпосты з незалежных СМІ, "дробнае хуліганства" ці за "пікетаванне" нацыянальнай сімволікай. Мінімум 18 чалавек трапілі пад суд паводле крымінальных артыкулаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі