На пажары ў Віцебску эвакуявалі 10 чалавек і сабаку (фота, відэа)
На пажары ў Віцебску эвакуявалі 10 чалавек і сабаку. Гарэла кватэра на 4-м паверсе дзевяціпавярховіка на праспекце Перамогі. Дым распаўсюдзіўся ў пад'ездзе.
Як інфармуе прэс-служба МНС, на момант узгарання ў кватэры быў толькі сабака (гаспадыня была ў іншым горадзе, а яе сын — на працы). Ён выбег з кватэры, як толькі адчынілі дзверы. Сабака падчас пажару не пацярпеў. Людзей эвакуявалі з кватэр, якія былі вышэй за тую, што гарэла. Ніхто не пацярпеў. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнасці пры курэнні аднаго з жыхароў дома.