На прадпрыемстве ў Бабруйску пацярпеў 19-гадовы слесар, яму ампутавалі руку

На прадпрыемстве ў Бабруйску пацярпеў 19-гадовы слесар, яму ампутавалі руку

У Бабруйску на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў пацярпеў 19-гадовы слесар-рамонтнік, яму ампутавалі руку. Як інфармуе “Коммерческий курьер”, здарэнне адбылося 7 лютага. Малады чалавек рамантаваў стык зварачнай машыны лініі па вытворчасці колавых дыскаў у механічна-зборачным цэху № 1. Чамусьці лінія не была абясточаная і пры націсканні на педаль кіравання запрацаваў гідраўлічны механізм, і ў яго трапіла рука.

Слесару раздрабніла кісць рукі. Лекары яе выратаваць не змаглі, давялося правесці ампутацыю. Па факце здарэння распачалі крымінальную справу. Праваахоўнікі высветлілі, што рабочы меў усе неабходныя допускі і прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі