На расійскім Алтаі разбіўся верталёт з турыстамі, на борце была беларуска

Пажар на месцы падзення верталёта / t.me/shot_shot/

Пажар на месцы падзення верталёта / t.me/shot_shot/

27 ліпеня на расійскім Алтаі разбіўся верталёт Мі-8 з турыстамі, на борце сярод 16 чалавек была беларуска, паведамляе Baza. Гэта пацвердзілі і ў МЗС РБ. 4 чалавекі загінулі, у тым ліку і грамадзянка Беларусі. Пацярпелі 9 чалавек, трое з іх у цяжкім стане. У многіх апёкі. Ужо з'явіўся спіс турыстаў, якія былі ў верталёце. Пацярпелых на верталёце адпраўляюць у Барнаул. У меддапамозе не мае патрэбы толькі адзін чалавек.

Пры пасадцы верталёт лопасцямі зачапіў слуп лініі электраперадач, пасля чаго ўпаў і загарэўся. Трое членаў экіпажу не пацярпелі. Большасць турыстаў былі расіянамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі