На станцыі метро "Плошча Перамогі" ў Мінску на рэйкі звалілася жанчына

На станцыі метро "Плошча Перамогі" ў Мінску на рэйкі звалілася жанчына

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 30 лістапада на станцыі метро "Плошча Перамогі" ў Мінску. На рэйкі звалілася жанчына, паведамляе прэс-служба сталічнага метрапалітэна ў Твітары. 

Паведамляецца, што жанчыне 59 гадоў, яна інвалід па зроку. Сама яна здарэнне патлумачыла тым, што закружылася ў галаве.

Работнікі метро паднялі жанчыну з рэек і аказалі неабходная дапамога. Пасля гэтага яе адправілі ў лякарню хуткай меддапамогі.  

Прэс-служба падкрэслівае, што затрымак у руху цягнікоў не было, метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі