На сувязь не выходзіць сацыёлаг Аксана Шэлест
Верагодна, 4 жніўня затрымалі сацыёлага Аксану Шэлест — паплечніцу філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку Андрэй Ягораў.
"З сярэдзіны дня на сувязь не выходзіць Аксана Шэлест. Яна, верагодна, таксама затрыманая. Аксана — сацыёлаг, калега Уладзіміра Мацкевіча і Таццяны Вадалажскай", — паведаміў ён.
Як распавядала Еўрарадыё, 4 жніўня сілавікі правялі ператрусы і затрымалі філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча і яго паплечнікаў — сацыёлага Таццяну Вадалажскую і грамадскага актывіста Улада Вялічку. Увечар стала вядома, што Вадалажскую адправілі на Акрэсціна: яна затрыманая на 10 сутак па крымінальнай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.