На волю выйшаў палітвязень Андрэй Герасімовіч з Гродна

Андрэй Герасімовіч

Андрэй Герасімовіч / сацсеткі

На волю выйшаў палітвязень Андрэй Герасімовіч, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Гэта былы студэнт Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). На судзе ён прызнаў сябе вінаватым часткова. У чэрвені 2021 года Герасімовічу прысудзілі 2,5 года калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.

Прысуджаны тэрмін палітвязень адбываў ў бабруйскай калоніі №2. Там адміністрацыя часта змяшчала яго ў штрафны ізалятар. Нядаўна яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на 5 месяцаў.

На волю гродзенец выйшаў 8 лістапада. Апошнія восем сутак перад вызваленнем яго трымалі ў ШІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі